Заложніца ў банку ў Заслаўі вызваленая. Зламыснік ліквідаваны

18 июля 2018

Cледча-аператыўная група працягвае працаваць на месцы злачынства ў Заслаўі, дзе мужчына, узброены нажом, некалькі гадзін утрымліваў заложніцу.

Інцыдэнт адбыўся ў аддзяленні банка, размешчанага на першым паверсе гасцініцы. Перамовы са зламыснікам працягваліся больш за дзве гадзіны. Паводле звестак МУС, злачынец паводзіў сябе неадэкватна - адмаўляўся скласці зброю і адпусціць заложніка. У выніку было прынята рашэнне правесці сілавую аперацыю. Падчас вызвалення заложніцы супрацоўнікамі спецпадраздзялення "Алмаз", зламыснік быў ліквідаваны. Яго асоба ўстаноўлена. Гэта раней двойчы судзімы за ўчыненне цяжкіх і асоба цяжкіх злачынстваў 46-гадовы жыхар Заслаўя. 23-гадовая дзяўчына была вызваленая і не пацярпела. Па факце захопу заложніцы Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу.