Затрыманая рэкордная партыя алмазаў

4 ноября 2016

Рэкордная партыя алмазаў затрыманая беларускімі мытнікамі ў пункце пропуску "Бераставіца". Больш чым 9 кілаграмаў каштоўных камянёў пад выглядам акварыумнага гравію спрабаваў незаконна завезці на тэрыторыю Беларусі грамадзянін Расіі.

Сяргей Доўгун, начальнік аддзела Гродзенскай рэгіянальнай мытні: "Сярод асабістых рэчаў вадзіцеля ў салоне аўтамабіля знойдзеныя крышталічныя камяні розных формаў, памераў і колераў, якія выклікалі падазрэнне ў супрацоўнікаў мытні. Нягледзячы на тлумачэнні вадзіцеля, што крышталі з'яўляюцца гравіем для акварыума, звярнуўшы ўвагу на асаблівасці паводзінаў грамадзяніна, супрацоўнік мытні ўсумніўся ў паведамленых яму звестках. Камяні былі канфіскаваныя і адпраўленыя на экспертызу. Згодна з заключэннем эксперта мытнай лабараторыі, перададзеныя на экспертызу камяні з'яўляюцца неапрацаванымі адмазамі. Іх кошт, паводле папярэдняй ацэнкі, склаў больш за 900 тысяч беларускіх рублёў".

Вага нелегальнага грузу - 46 тысяч карат. Пунктам прызначэння павінна была стаць Расія. Камяні канфіскаваныя, затрыманы аштрафаваны.