Затрымана група, якая пераганяла дарагія аўтамабілі з мінімальным прабегам

10 октября 2018

У Брэсце затрымана група, якая пераганяла з Украіны ў краіны ЕўрАзЭС дарагія аўтамабілі з мінімальным прабегам. Каб не плаціць мытную пошліну, злачынцы працавалі па адладжанай схеме - на аўто змянялі ідэнтыфікацыйныя VIN-нумары і выкарыстоўвалі рэгістрацыйныя знакі ўжо зарэгістраваных на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза машын. Двое грамадзян Украіны і двое брэстаўчан затрыманыя.

Група дзейнічала каля года. Вядома аб увозе 12 аўтамабіляў. Следчыя і супрацоўнікі мытні працягваюць праверку, у тым ліку, устанаўліваецца месцазнаходжанне "перабітых" машын - яны прызначаліся для наступнага продажу ў Расію і Казахстан.