Затрыманы мінчанін, які з-за сваркі з дзяўчынай разбіў нагой лабавое шкло аўтамабіляў

22 августа 2019

Пасварыўся з дзяўчынай і вырашыў спагнаць эмоцыі  на прыпаркаваных аўтамабілях.  У панядзелак вечарам 26-гадовы мінчанін і яго спадарожніца    гулялі па вуліцы.  Праз некаторы час звычайная размова маладых людзей ператварылася ў сварку, у выніку якой мужчына пад уздзеяннем эмоцый заскочыў на капот аўтамабіля і стаў наносіць удары нагой    па лабавым шкле.  Пасля ён пераключыўся і на іншыя машыны.  Такім чынам ён пашкодзіў 3 аўто.

На месцы здарэння следчымі быў  праведзены агляд транспартных сродкаў, узятыя сляды абутку, тры занатоўкі, а таксама сляды рук.