Затрыманы інструктар спартыўнага цэнтра, які арганізаваў канал пастаўкі наркотыкаў

13 ноября 2019
У Мінску затрыманы інструктар спартыўнага цэнтра, які арганізаваў канал пастаўкі наркотыкаў з Расіі. Паводле аператыўнай інфармацыі, дурман мужчына набыў у Санкт-Пецярбургу, а пасля прывёз у беларускую сталіцу. Пры сабе ў яго было выяўлена каля аднаго грама наркотыку. Экспертыза ўжо пацвердзіла, што канфіскаванае рэчыва  з'яўляецца гашышам.

Таксама аператыўнікі затрымалі ўжо 2 пакупнікоў наркотыкаў. Матэрыялы праверкі перададзены ў Следчы камітэт для дачы прававой ацэнкі дзеянням затрыманых.