Затрымалі бізнесмена Віталя Арбузава

13 апреля 2017

Аднаго з найбуйнейшых бізнесменаў краіны Віталя Арбузава затрымалі напярэдадні беларускія праваахоўнікі. Ён сярод 18 падазроных у крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі і нявыплаце падаткаў. Сума шкоды, папярэдне, 120 мільёнаў рублёў. Сёння гучнае затрыманне пракаменціавалі ў дзяржкантролі, іх падраздзяленне - дэпартамент фінансавых расследаванняў займаўся распрацоўкай гэтай групы. Адзначу, бізнес Віталя Арбузава распаўсюджваецца далёка за межы нашай краіны. Ён з'яўляецца кіраўніком холдынга Fenox Global Group. Кампанія займаецца вытворчасцю і продажам аўтакампанентаў для расійскіх і еўрапейскіх аўтавытворцаў. У склад Fenox уваходзяць больш як 10 заводаў. Прадпрыемствы размешчаныя ў Беларусі, Расіі і Германіі. Сярод іншых буйных кірункаў - венчурны фонд Fenox Venture Capital, які займаецца інвесціраваннем стартапаў па ўсім свеце. Справу ў дачыненні бізнесмена вядзе фінансавая міліцыя.

У дачыненні ўсёй групы, а гэта 18 чалавек, сярод якіх 12 затрыманыя, узбуджаныя 8 крымінальных спраў па артыкуле "Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі" і 11 - за нявыплату падаткаў. Агульная сума нявыплачаных падаткаў склала 100 мільёнаў рублёў, пры гэтым, паводле дадзеных ДФР, яны незаконна вярнулі ПДВ з бюджэту на 20 мільёнаў рублёў.