За хабар затрыманы інспектар па Гродзенскай вобласці Сяргей Раўнейка

30 мая 2018

Рэзананснае затрыманне. У Гродзенскай вобласці пры атрыманні хабару з доказамі злачынства затрыманы інспектар па Гродзенскай вобласці Сяргей Раўнейка. Падрабязнасці справы паведамілі ў Камітэце дзяржаўнай бяспекі.

Андрэй Яраш, афіцыйны прадстаўнік Камітэта дзяржбяспекі Беларусі: "У выніку праведзеных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў праваахоўныя органы 29 мая бягучага года пры атрыманні хабару ў памеры 200 тысяч долараў ЗША з доказамі злачынства затрымалі інспектара па кадрах Гродзенскай вобласці Раўнейку Сяргей, які знаходзіўся ў статусе памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Ён падазраецца ў вымаганні і атрыманні хабараў ад прадстаўнікоў бізнесу і розных камерцыйных структур за вырашэнне пытанняў, што ўваходзяць у яго кампетэнцыю. У дачыненні да Раўнейкі ўзбуджана крымінальная справа па ч. 3 арт. 430 КК "Атрыманне хабару”, санкцыя якой прадугледжвае пазбаўленне волі тэрмінам да 15 гадоў. Падазроны знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Падчас правядзення першапачатковых следчых дзеянняў падазроны прызнаўся ў атрыманні хабару, а таксама даў прызнальныя паказанні па іншых фактах сваёй супрацьпраўнай дзейнасці, задакументаванай раней. Гэтая службовая асоба трапіла ў поле зроку праваахоўнікаў даўно. Матэрыялы аб карупцыйнай дзейнасці Раўнейкі даволі даўно былі даложаны Прэзідэнту. Аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы праводзіліся па даручэнні Кіраўніка дзяржавы і знаходзіліся на яго асабістым кантролі. Пытанням барацьбы з карупцыяй у Беларусі надаецца асаблівая ўвага. Штодзённае ўзаемадзеянне праваахоўных органаў дазваляе эфектыўна процідзейнічаць гэтаму злу. Мы праводзім гэтую працу адкрыта і празрыста. Недатыкальных у нас няма".

Сяргей Раўнейка працаваў на пасадзе галоўнага інспектара па кадрах па Гродзенскай вобласці з чэрвеня 2015 года. Следства па справе аб хабары працягваецца, праводзяцца неабходныя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы. Устанаўліваюцца ўсе факты і ўдзельнікі супрацьпраўнай дзейнасці.