За выхадныя на снежных горках у Беларусі 5 дзяцей атрымалі цяжкія траўмы, а адзін дарослы загінуў

9 января 2019

Забава, якая аказалася не такой ужо бяскрыўднай. Толькі за апошнія выхадныя на снежных горках у Беларусі 5 дзяцей атрымалі цяжкія траўмы, а адзін дарослы загінуў. Прычынай стала няправільнае выкарыстанне цюбінгаў. Усе пацярпелыя каталіся ў неналежным месцы і атрымалі траўмы з-за сутыкнення з пабочнымі аб'ектамі - ліхтарнымі слупамі і дрэвамі. А першае правіла выкарыстання надзіманых санак - катацца толькі па чыстых схілах, далёка ад праезнай часткі і вадаёмаў. Таксама не варта адпускаць маленькіх дзяцей катацца адных.