За выхадныя ДАІ затрымала 141 нецвярозага вадзіцеля

17 февраля 2020
Адразу некалькі сур'ёзных аварый з удзелам нецвярозых вадзіцеляў адбылося ў мінулыя выхадныя ў Беларусі. У Пружанскім раёне 38-гадовы мужчына не справіўся з кіраваннем, вылецеў у кювет і перакуліўся. Ратавальнікам прыйшлося  яго дэблакіраваць. У непрытомным стане яго даставілі ў бальніцу. Экспертыза паказала 1,4 праміле алкаголю. 

У Баранавіцкім раёне інспектары спынілі 44-гадовага вадзіцеля "Фальксвагена" - медыцынскі агляд паказаў 3,2 праміле.

Пад Мінскам вадзіцель спрабаваў уцячы  ад міліцыі і загінуў у ДТЗ


А ў Мінскім раёне вадзіцель на "Нісан", уцякаючы ад пагоні ДАІ, не справіўся  з кіраваннем і ўляцеў у дрэва. Шафёр загінуў на месцы. За мінулыя выхадныя па краіне інспектары ДАІ затрымалі 141 нецвярозага вадзіцеля.