За выхадныя дні здарылася некалькі ДТЗ з удзелам матацыклістаў

2 мая 2018

У статыстыцы аварый за выхадныя дні адразу некалькі ДТЗ з удзелам матацыклістаў. Так, у мікрараёне Уручча вадзіцель «сузукі» на высокай хуткасці не справіўся з кіраваннем і перакуліўся. Мужчына з пераломам нагі шпіталізаваны.

Яшчэ адна аварыя на праспекце Машэрава. Жанчына за рулём матацыкла праігнаравала правілы дарожнага руху пры павароце і сутыкнулася з машынай таксі. У выніку пацярпелая з траўмамі дастаўлена ў бальніцу.