За мінулыя выхадныя ў Мінску здарылася 418 аварый

21 января 2019

Рэкорд у колькасці аварый! За мінулыя выхадныя ў Мінску - 418 аварый! Прычына - складаныя дарожныя ўмовы: снегапады і галалёд. У сувязі з вялікай загрузкай Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае пра магчымасць выкарыстання еўрапратаколаў. Пры нязначным сутыкненні вадзіцелям не абавязкова выклікаць на месца ДАІ. Дастаткова запоўніць спецыяльны бланк.

Анастасія Рэдзька, старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Цэнтральнага РУУС г. Мінска: "Хацелася б яшчэ раз нагадаць аўтаўладальнікам, што з 2011 года яны могуць запоўніць еўрапратакол і не выклікаць ДАІ. Для гэтага ім трэба памятаць наступныя правілы: шкода, нанесеная транспартным сродкам, не павінна перавышаць 400 еўра. Абодва ўдзельнікі згодны з парушэннем. Вінаваты згодзен з тым, што ён вінаваты. У ДТЗ удзельнічала не больш за два аўтамабілі. У вадзіцеляў ёсць усе дзеючыя дакументы, і абодва вадзіцелі знаходзяцца ў цвярозым стане".

Каб звярнуцца ў страхавую кампанію і атрымаць фінансавую кампенсацыю, у аўтаўладальніка маецца пяць рабочых дзён пасля запаўнення еўрапратакола.