За мінулыя суткі ў вобласці зафіксаваны 4 ДТЗ

10 августа 2017

На трасе Баранавічы - Асіповічы 27-гадовы вадзіцель не справіўся з кіраваннем, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з КамАЗам. У выніку кіроўца легкавога аўто загінуў на месцы. Па факце ДТЗ узбуджана крымінальная справа.

Прычыны яшчэ аднаго здарэння высвятляюць у Клецкім раёне. Жанчына-вадзіцель збіла 9-гадовага хлопчыка, які перабягаў дарогу. Маленькі пешаход з чэрапна-мазгавой траўмай і ўдарамі шпіталізаваны. Вядома, што школьнік з Расіі, прыехаў на канікулы да бабулі.

За мінулыя суткі ў вобласці зафіксаваны 4 ДТЗ. Прычым, не без удзелу жывёл. Сёння ноччу на трасу Брэст - Мінск выскачыў лось. Вадзіцель не паспеў зрэагаваць і ўчыніў наезд. Пры гэтым аўтаўладальнік не пацярпеў.