Аранжавы ўзровень небяспекі ў Беларусі аб’явілі на сёння сіноптыкі з-за моцнага ветру. Уначы яго парывы на большай тэрыторыі краіны дасягалі 20-ці м/с. У МНС паведамілі, за мінулыя суткі без электрычнасці засталіся больш за 200 населеных пунктаў. Аднак непаладкі аператыўна ліквідуюць аварыйныя брыгады. Дапамога ратавальнікаў спатрэбілася ў вёсцы Палічын Любанского раёна, там у будынку кацельні моцнымі парывамі ветру сарвала дах. Пацярпелых няма. Сёння сіноптыкі абяцаюць галалёдзіцу. Вадзіцелям і пешаходам варта быць вельмі ўважлівымі.













