За атрыманне хабару затрыманы начальнік Гарадскога клінічнага паталагаанатамічнага бюро

19 июня 2018

За атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры ў Мінску затрыманы начальнік Гарадскога клінічнага патолагаанатамічнага бюро. Сума подкупу, якая інкрымінуецца затрыманаму, - 200 тысяч долараў. Як заявілі ў МУС, на працягу дзесяці гадоў ён у тым ліку станоўча вырашаў пытанні аб заключэнні дагавораў на пастаўку рытуальных рэчаў для магазіна на тэрыторыі арганізацыі.

Юрый Ткачук, намеснік начальніка аддзела ГУБАЗіК МУС Беларусі: "Устаноўлена, што атрымліваў грашовыя сродкі як у беларускіх рублях, так і ў валюце на працягу дзясяткаў гадоў, і сумы атрыманых хабараў складаюць дзясяткі тысяч долараў ЗША. Так званыя ўзнагароды складалі 10 % сумы ад пастаўленага тавара. У апошні час паводзіў сябе асцярожна і імкнуўся сустракацца з прадстаўнікамі камерцыйных структур раз у квартал".

Затрыманаму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Зараз ён заключаны пад варту.