За незаконны абарот спіртнога да адказнасці прыцягнутыя два жыхары Мінскай вобласці

20 мая 2016

За незаконны абарот спіртнога да адказнасці прыцягнутыя два жыхары Мінскай вобласці - сямейная пара. Паводле звестак міліцыі, у Пухавіцкім раёне адзін з дамоў служыў магазінам па продажы спіртнога. Вядома, што нейкія трэція асобы арганізоўвалі аптовыя пастаўкі алкаголю з Расіі. Падчас праверкі аператыўнай інфармацыі ў адным з дамоў і быў знойдзены склад расійскай гарэлкі. Усяго аператыўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі налічылі амаль 4 тысячы бутэлек. Агульны кошт - 240 мільёнаў рублёў. Акрамя заводскага тавару, тут знайшлося месца і ўласнай вытворчасці - самагону. Бізнесменаў чакае немалы штраф.