2 ноября 2020
У выніку 10 дарожна-транспартных здарэнняў. Адзін чалавек загінуў, 11 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.
Не справіўся з кіраваннем
У Дзяржынскім раёне на 313-м кіламетры аўтадарогі М1 «Мінск - Брэст - граніца Расійскай Федэрацыі» вадзіцель аўтамабіля “опель” ехаў у левай паласе з Брэста ў напрамку сталіцы. Не справіўся з кіраваннем і наехаў на дарожную агароджу, якая раздзяляе транспатныя патокі. У выніку сутыкнення вадзіцель ад атрыманых цялесных пакалечанняў памёр на месцы, а жанчына-пасажыр дастаўлена ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы. Па факце аварыі праводзіцца праверка.
Аварыя на скрыжаванні Машэрава і Багдановіча
Высвятляюцца акалічнасці сур’ёзнай аварыі на скрыжаванні Машэрава і Багдановіча ў сталіцы. Паводле папярэдняй інфармацыі, вадзіцель “хонды” ехаў па праспекце Машэрава з боку вуліцы Крапоткіна і паварочваў налева, на вуліцу Багдановіча. А вадзіцель “таёты” рухаўся па праспекце Машэрава з боку Куйбышава ў напрамку вуліцы Крапоткіна. Адбылося сутыкненне, у выніку аварыі абодва вадзіцелі пацярпелі. Па гэтым факце ДТЗ праводзіцца праверка.