За кантрабанду амаль 700 літраў спірту мужчыну пагражае штраф да 700 рублёў

25 апреля 2018

Найбуйнейшую сёлета партыю сурагатнага спірту затрымалі праваахоўнікі Смаргонскага раёна. Падчас сумеснай аперацыі супрацоўнікаў райаддзела міліцыі і пагранічнікаў атрымалася выйсці на 34-гадовага мясцовага жыхара. У асабістым мікрааўтобусе ён правозіў амаль 700 літраў этылавага спірту расійскай вытворчасці. Дакументаў, якія пацвярджаюць легальнае набыццё прадукцыі, затрыманы не прад'явіў.

Максім Базыленка, афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама: "Падчас гутаркі з праваахоўнікамі мужчына не растлумачыў, дзе ён знайшоў алкаголь. Больш дакладна, ён сказаў, што дадзеную прадукцыю ён выявіў на прыпынку. На гэты момант праводзяцца праверачныя мерапрыемствы".

Мужчыну пагражае адміністрацыйная адказнасць і штраф да 700 рублёў. Кантрабандны тавар падлягае канфіскацыі.