За гэтыя выхадныя ў Мінску з-за ўмоў надвор'я адбылося больш за 200 ДТЗ

16 декабря 2019
На праезнай частцы  каток.  Сёння раніцай сітуацыя на сталічных дарогах ускладнілася з-за галалёдзіцы. Ледзяная корка ўтварылася з-за начных замаразкаў пасля выпадзення ападкаў. Камунальныя службы працуюць ва ўзмоцненым рэжыме. Зараз найбольш праблемныя ўчасткі дарог ужо апрацаваны. Аднак ДАІ нагадвае, што трэба  быць за рулём вельмі ўважлівымі. Вадзіцелям трэба ўлічваць, што праезная частка, якая здаецца чыстай, можа быць слізкай. Толькі за гэтыя выхадныя ў Мінску з-за ўмоў надвор'я адбылося больш за 200 ДТЗ.

Пешаходы таксама павінны разумець, што на слізкай дарозе ў разы павялічваецца тармазны і прыпыначны шлях любога транспартнага сродку. Спецыялісты рэкамендуюць пераходзіць дарогу ва ўстаноўленых месцах. Неабходна таксама выкарыстоўваць святлоадбівальныя элементы.