Юрыя Чыжа падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры

21 марта 2016

Сёння стала вядома, што следства КДБ прад'явіла Юрыю Чыжу абвінавачанне ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Гэта афіцыйная інфармацыя ведамства. Бізнесмена падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры, што прадугледжана часткай другой, артыкула 243 Крымінальнага кодэкса. Генеральны дырэктар кампаніі "Трайпл" прадаўжае заставацца пад вартай у следчым ізалятары. Паводле даных Камітэта дзяржбяспекі, інфармацыя аб абвінавачаннях у адносінах да іншых фігурантаў крымінальнай справы будзе вядомая пазней.