Выбух хімічнай сумесі ў памяшканні - адна з версій абвальвання будынка ў вёсцы Станькава

26 марта 2018

Выбух хімічнай сумесі ў памяшканні, дзе вырабляліся сродкі дэзынфекцыі і мыйныя сродкі, - адна з версій абвальвання будынка ў вёсцы Станькава. Гэта заявілі ў Следчым камітэце. Надзвычайнае здарэнне, нагадаем, адбылося ў пятніцу. Работнікаў на прыватным прадпрыемстве не было. Ад фрагментаў цаглянай сцяны пацярпелі двое мужчын, якія знаходзіліся паблізу будынка. Яны былі шпіталізаваныя, іх жыццю нічога не пагражае.