Высвятляюцца прычыны і абставіны ДТЗ на Партызанскім праспекце

18 февраля 2020
Там падчас руху "аўдзі" пратараніў аўтобус. Дваццацідвухгадовы вадзіцель легкавушкі ехаў па Партызанскім праспекце з боку вуліцы Цэнтральнай у напрамку Шашэйнай у другой паласе. Пры пераездзе ў першую паласу ён урэзаўся ў аўтобус, які рухаўся ў спадарожным напрамку. У выніку ДТЗ  вадзіцель “аўдзі” атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці і быў шпіталізаваны.

А на вуліцы Куйбышава не размінуліся дзве легкавыя машыны. "Інфініці" не саступіў дарогу "нісану". Вадзіцель першага аўто выязджаў з дваровай тэрыторыі і не прапусціў "нісан". Апошні ад удару выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з аўтамабілем "мерседэс". Пацярпелых няма.