Высвятляюцца падрабязнасці дарожна-транспартнага здарэння на сталічнай кальцавой

2 июня 2016

У выніку аварыі загінулі два чалавекі. Паводле папярэдніх звестак, вадзіцель легкавога аўто каля трох гадзін ночы рухаўся па 41-м кіламетры знешняга кальца МКАД і не заўважыў у левай паласе грузавік, які выконваў рамонт асфальтавага пакрыцця. МАЗ быў абазначаны па ўсіх правілах. У выніку сутыкнення 25-гадовы вадзіцель і 26-гадовая пасажырка загінулі на месцы. Яшчэ адна пасажырка - жанчына 38 гадоў - зараз у рэанімацыі. Яе шпіталізавалі з рознымі траўмамі. Па факце аварыі ўзбуджана крымінальная справа.