Высвятляюцца падрабязнасці аварыі ў Салігорскім раёне

26 апреля 2017

За рулём Hyundai знаходзілася 26-гадовая дзяўчына без пасведчання вадзіцеля. Яна не зладзілася з кіраваннем на мокрай дарозе: аўтамабіль з'ехаў у кювет і перакуліўся. Вадзіцель і пасажыр з траўмамі былі дастаўленыя ў бальніцу. Пасажыр - жыхар Салігорска - не выжыў. Вядома, што ўдзельнікі аварыі не былі прышпілены рамянямі бяспекі.