Высвятляюцца падрабязнасці аварыі на Мінскай кальцавой

17 марта 2017

Высвятляюцца падрабязнасці аварыі на Мінскай кальцавой - грузавік урэзаўся ў машыну дарожнікаў. Вадзіцель МАЗ рухаўся з боку Байкальскай у напрамку вуліцы Ліпкаўскай у другой паласе і падчас абгону сутыкнуўся з аўтамабілем дарожнай службы. У выніку аварыі вадзіцеля грузавіка заблакіравала ў кабіне. Ратавальнікі яго дасталі з дапамогай спецінструмента. З траўмамі пацярпелы ў бальніцы.