Высвятляюцца акалічнасці сур'ёзнай аварыі ў Мінскім раёне

3 августа 2017

Сёння днём жанчына-вадзіцель рухалася ля Мачулішчаў у напрамку сталіцы і вылецела ў кювет, пасля чаго ўрэзалася ў дрэва. Ад удару аўтамабіль перакуліўся. У выніку аварыі вадзіцеля з траўмамі даставілі ў бальніцу.

А ў Чэрвеньскім раёне ў выніку дарожна-транспартнага здарэння загінулі два чалавекі. Грузавік з прычэпам спыніўся пасярод дарогі з-за паломкі. У яго ўрэзаліся адразу дзве машыны – Toyota і Mitsubishi. Вадзіцель і пасажыр апошняй у выніку сутыкнення атрымалі траўмы, не сумяшчальныя з жыццём.

Яшчэ адна смяротная аварыя адбылася ў Стаўбцоўскім раёне. Вадзіцель аўтамабіля Seat не справілася з кіраваннем і выехала на сустрэчную паласу. Там яна сутыкнулася з Dodge. У выніку моцнага ўдару жанчына загінула на месцы, вадзіцель і пасажыр Dodge шпіталізаваны.