Высвятляюцца акалічнасці аварыі, што здарылася сёння на сталічнай кальцавой

16 мая 2018

Ля з'езда на праспект Пераможцаў «опель» імкнуўся перастроіцца з трэцяй паласы і сутыкнуўся з «фордам», які рухаўся ў спадарожным напрамку. «Опель» з'ехаў з дарогі і ўрэзаўся ў ліхтарны слуп. Вадзіцель з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваны.