Вырошчваў марыхуану для сябе

22 января 2018

200 грамаў марыхуаны і некалькі кустоў канопляў знайшлі праваахоўнікі ў 30-гадовага "батаніка" з Салігорска. Мужчына абсталяваў сутарэнні свайго гаража пад плантацыю. Збытам наркотыку затрыманы не займаўся. Вырошчваў для сябе.

Заведзена крымінальная справа. Мужчыне пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.