Усплёск ДТЗ у першыя выхадныя лета

4 июня 2018

У Барысаўскім раёне вадзіцель "фальксвагена" пайшоў на абгон трактара. Аднак не ўпэўніўся ў бяспечнасці манеўра і сутыкнуўся з "опелем", які ехаў насустрач. Вадзіцель "опеля" загінуў на месцы. Яго пасажырка атрымала сур'ёзныя траўмы. У "фальксвагене" ніхто сур'ёзна не пацярпеў. Заведзена крымінальная справа.

А вось у Вілейскім раёне прычынай жудаснай аварыі стаў мабільны тэлефон. Жанчына - вадзіцель  "форда" пераключыла ўвагу на гаджэт і з'ехала ў кювет. Машына ўрэзалася ў дрэва. У салоне знаходзіліся двое яе сыноў. Малодшы трохгадовы хлопчык загінуў на месцы. Вядома, што ён сядзеў у спецыяльным крэсле і быў прышпілены рамянямі бяспекі. 10-гадовы сын атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны. Следчым камітэтам заведзена крымінальная справа.