Выкрытая новая схема незаконнага звароту падатку на дабаўленую вартасць

6 июля 2018

Прычыненая шкода дзяржаве - больш як 2 мільёны рублёў. Новая схема незаконнага звароту падатку на дабаўленую вартасць выкрытая фінансавай міліцыяй. Пад падазрэннем пара, якая ўжо трапляла ў поле зроку праваахоўнікаў. Раней яны прыцягваліся да крымінальнай адказнасці за ўхіленне ад выплаты падаткаў, падатковае махлярства, атрыманне і дачу хабару. Гэтым разам пара выкрадала грошы з бюджэту пад выглядам пакрыцця падатку на дабаўленую вартасць. Выявіць схему атрымалася дзякуючы аналізу электроннай базы ПДВ.

Уладзімір Шпачук, намеснік начальніка ўпраўлення дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Беларусі: "У дадзеным выпадку мы бачым, а што за суб'ект бярэ зварот. Бачым, ён зарэгістраваны на замежнага грамадзяніна. Ужо для нас азначэнне рызыкі. Наступнае - у яго руху па рахунку ніякага не ідзе. Гэта ўжо вялікая ступень рызыкі. Усе яны трапляюць у поле нашага зроку, падвяргаюцца больш дэталёвай апрацоўцы і ўстанаўліваецца што гэты суб'ект створаны фіктыўна для незаконнага звароту ПДВ. Меры канспірацыі беспрэцэндэнтныя. Быў выяўлены нават інструмент пошуку жучкоў. Правяраліся і памяшканні, у якіх яны працуюць, і транспартныя сродкі".

Члены злачыннай групы выкарыстоўвалі рэквізіты і разліковыя рахункі 55-ці суб'ектаў гаспадарання Беларусі, Расіі і Казахстана. А ў якасці падстаўных кіраўнікоў прыцягнута больш як 27 грамадзян, у асноўным Расіі і Украіны. Усе падрабязнасці выкрытай схемы - у эфіры "Панарамы".