Урачы лічаць малаверагоднай версію харчовага атручэння вучняў Раціцкай школы

12 февраля 2016

Па словах спецыялістаў, хутчэй за ўсё гэта атручэнне невядомым рэчывам. Нагадаем, напярэдадні ў Гродзенскую абласную дзіцячую бальніцу са скаргамі на млоснасць, слабасць, галаўны боль паступілі 42 дзіцяці. Чацвёра ў стане сярэдняй ступені цяжару трапілі ў рэанімацыю. Зараз стан усіх дзяцей здавальняючы і не выклікае трывогі. Сёння іх плануюць выпісаць дамоў. 

На месцы працуе спецыяльна створаная група. Працягваюцца даследаванні проб паветра, вады, ежы. Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу па факце службовай халатнасці. Расследаванне ўзята пад асабісты кантроль ведамства.