Каля Нацыянальнай бібліятэкі сутыкнуліся турыстычны аўтобус і "пежо"

15 января 2018

Гэтымі хвілінамі ў Мінску дарожная міліцыя разбіраецца ў прычынах аварыі на пуцеправодзе каля Нацыянальнай бібліятэкі. Там каля поўдня сутыкнуліся турыстычны аўтобус і "пежо". Папярэдне, пасажыра легкавушкі павезла хуткая дапамога. За турыстамі, якія накіроўваліся ў аэрапорт, прыслалі іншы транспарт.