Ваджэнне не па правілах футбаліста Ільі Лухвіча прыцягнула ўвагу міліцыі

23 января 2019

Міліцыя дае прававую ацэнку дзеянням вадзіцеля і разбіраецца ў сітуацыі. Напярэдадні ў многіх інтэрнэт-рэсурсах і сацыяльных медыя з'явіліся рэзанансныя публікацыі пра 19-гадовага футбаліста Ілью Лухвіча. Малады чалавек адзначыўся тым, што ездзіў на красоверы, не выконваючы ПДР. Відэа сваіх парушэнняў хлопец выкладваў у асабістым інстаграм-акаўнце. Яшчэ адна асаблівасць ролікаў у тым, што яны знятыя не здзіўленымі гледачамі або пасажырамі, а самім парушальнікам. У выніку такое ваджэнне не па правілах прыцягнула ўвагу не толькі грамадскасці, але і праваахоўных органаў.