Узбуджана крымінальная справа па факце аварыі ў Мядзельскім раёне

31 октября 2017

Падчас лабавога сутыкнення загінуў мужчына. Бяспраўнік на «аўдзі» не справіўся з кіраваннем і выехаў на сустрэчную паласу, дзе не размінуўся з «ланча». Яе вадзіцель атрымаў траўмы, не сумяшчальныя з жыццём. А вось парушальнік на «аўдзі» амаль не пацярпеў.

Смяротнае ДТЗ здарылася і на сталічнай кальцавой. Там сутыкнуліся дзве легкавушкі. Вадзіцелі выйшлі агледзець пашкоджанні, і ў гэты час іх збіла фура. Адзін з мужчын загінуў на месцы, другі шпіталізаваны ў бальніцу хуткай дапамогі. Спецыялісты выявілі ў крыві вадзіцеля грузавіка звыш аднаго праміле алкаголю. Узбуджана крымінальная справа.