Вайсковец тэрміновай службы загінуў падчас планавых заняткаў па агнявой падрыхтоўцы

4 апреля 2018
Паведамленне размешчана на афіцыйным сайце Мінабароны. Паводле інфармацыі ведамства, экіпаж БМП парушыў меры бяспекі пры ўзбраенні баявой машыны. У выніку старшы механік-вадзіцель, радавы Дзмітрый Удод, атрымаў агнястрэльнае раненне, несумяшчальнае з жыццём. Інцыдэнт, ім ужо займаецца Следчы камітэт, адбыўся на агнявым гарадку 120-й асобнай механізаванай брыгады. Камісію па расследаванні акалічнасцяў і прычын здарэння ад ваеннага ведамства ўзначальвае намеснік міністра абароны. 

Мінабароны выказала глыбокія спачуванні родным і блізкім загінуўшага салдата і акажа ім падтрымку і дапамогу.