Вадзіцель у Мінску страціў кіраванне на дарозе і знёс прыпыначны пункт

5 декабря 2017

Да зімовых умоў надвор'я прыстасаваліся яшчэ не ўсе вадзіцелі. На вуліцы Клары Цэткін мужчына за рулём легкавога аўто страціў кіраванне. Аўтамабіль пайшоў у занос, вылецеў на тратуар і знёс прыпыначны пункт грамадскага транспарту. Пешаходаў не было. Сам вадзіцель таксама не пацярпеў. Інспектары ДАІ папярэджваюць: варта ўключаць бліжняе святло фар нават днём і адмовіцца ад рэзкіх манеўраў на зімовай дарозе.