Вадзіцель БМВ падчас павароту сутыкнуўся з маршруткай

13 декабря 2018
Тры чалавекі, якія пацярпелі падчас аварыі ў сталічным мікрараёне Сухарава, знаходзяцца ў бальніцы хуткай дапамогі. ДТЗ адбылося на скрыжаванні вуліц Гарэцкага і Мазурава. Вадзіцель БМВ падчас павароту сутыкнуўся з мікрааўтобусам.

Траўмы атрымалі два пасажыры маршруткі і вадзіцель БМВ. Механічныя пашкоджанні  ў аўтамабіля Peugeot, які наехаў на адламаныя часткі кузава. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.