Падчас пажару ў сталічным доме выратавалі 7 чалавек

14 декабря 2017

Пра надзвычайнае здарэнне паведамілі самі жыхары дома па вуліцы Галадзеда. Ратавальнікі своечасова прыбылі на месца здарэння. Узгаранне адбылося ў кватэры на другім паверсе. Супрацоўнікі МНС з дапамогай спецыяльных масак вывелі з кватэры 7 чалавек, у тым ліку 2 дзяцей.

Яшчэ адзін пажар здарыўся ў прыватным сектары сталіцы - на вуліцы Чарота. Драўляны дом плошчай 80 квадратаў быў літаральна ахутаны белым воблакам дыму. Да прыбыцця ратавальнікаў гаспадары і іх сын пакінулі месца здарэння. Падчас самастойнага тушэння пажару мужчына атрымаў апёкі першай і другой ступені. Ён дастаўлены ў бальніцу. Агнём пашкоджаны дах, драўляныя элементы дома і маёмасць. Зараз спецыялісты высвятляюць прычыну здарэння.