Падчас пажару ў Стаўбцоўскім раёне выратавалі чатырох чалавек

28 января 2020
Агонь ноччу ахапіў жылы будынак. Узгаранне заўважыў прахожы, менавіта ён яшчэ да прыбыцця супрацоўнікаў МНС выратаваў жыхароў дома. Яны не пацярпелі. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай пажару стала неасцярожнасць пры курэнні.