Падчас пажару ў пасёлку Дружны Пухавіцкага раёна выратавалі дзвюх жанчын

7 июня 2019

Узгаранне здарылася ў кватэры  шматпавярховага дома. Калі на месца прыбылі ратавальнікі, яны заўважылі задымленне на другім паверсе і на лесвічнай пляцоўцы. 70-гадовая гаспадыня кватэры пакінула памяшканне самастойна, а вось яшчэ дзвюх жанчын  з верхняга паверха  вывелі ратавальнікі  з дапамогай спецыяльных масак. Прычына пажару высвятляцца. Адна з магчымых версій - парушэнне правілаў эксплуатацыі электраабсталявання.