Падчас пажару ў Капыльскім раёне ўдалося выратаваць пенсіянера

29 ноября 2017

Узгаранне здарылася ў жылым доме па вуліцы Вішнёвай. Ратавальнікі на верандзе знайшлі 60-гадовага гаспадара ў непрытомным стане. Мужчыну адразу вынеслі на свежае паветра. Прычынай здарэння стала неасцярожнасць пры курэнні. З-за гэтага ў Мінскай вобласці з пачатку года загінулі 62 чалавекі.