Падчас аварыі ў Смалявіцкім раёне загінуў рабочы дарожнай службы

15 мая 2019

Падчас аварыі ў Смалявіцкім раёне на трасе М1 загінуў рабочы дарожнай службы. Яшчэ адзін чалавек з траўмамі шпіталізаваны. 35-гадовы вадзіцель фуры не заўважыў аўтамабіль дарожнай службы, машыны сутыкнуліся. Ад удару МАЗ развярнула, і ён наехаў на работніка арганізацыі. Пацярпелы дастаўлены ў бальніцу. Па інэрцыі МАЗ сутыкнуўся са спецаўтамабілем ямачнага рамонту, які стаяў наперадзе. У машыне знаходзіўся 40-гадовы рабочы. Яго выкінула з кабіны - мужчына загінуў на месцы. У сувязі з ДТЗ рух усіх транспартных сродкаў у напрамку Расіі быў часова абмежаваны. Акалічнасці аварыі высвятляюць супрацоўнікі ДАІ, следчыя і эксперты.