Вярхоўны суд пачаў разгляд беспрэцэдэнтнай крымінальнай справы

17 мая 2016

Упершыню на лаве падсудных суддзі Эканамічнага суда Мінска. Юрыю Грушэцкаму прад'яўлена абвінавачанне адразу па трох артыкулах - у даванні і атрыманні хабару, а таксама ў махлярстве. Яго ў лютым затрымалі супрацоўнікі КДБ. Калега Грушэцкага Алена Мельнікава абвінавачваецца па частцы 3 артыкула 430 "Атрыманне хабару". Ім абодвум пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Таксама па справе праходзяць яшчэ чатыры чалавекі, пакуль яны не пад вартай. Іх падазраюць у аналагічных злачынствах. Мы сочым за гэтым гучным працэсам.