Веласіпедыст трапіў пад колы аўто на пешаходным пераходзе

18 апреля 2019

Мужчына рухаўся паралельна аўтамабілю на з'ездзе з праспекта Незалежнасці на вуліцу Рагачоўскую. Выехаў на пешаходны пераход - вадзіцель аўтамабіля не паспеў своечасова затармазіць. Веласіпедыст атрымаў траўмы і дастаўлены ў бальніцу. Па факце здарэння праводзіцца праверка. Нагадаем, з пачатку года гэта ўжо сёмае ДТЗ з удзелам веласіпедыстаў.