У жудаснай аварыі пад Валожынам загінула маці з двума дзецьмі

29 января 2018

У жудаснай аварыі пад Валожынам загінула маці з двума дзецьмі, яшчэ дваіх малых шпіталізавалі ў рэанімацыю. ДТЗ адбылося напярэдадні днём. Папярэдне, вадзіцель легкавушкі спрабавала абагнаць спадарожную фуру. А калі заўважыла, што не паспявае, вярнулася на сваю паласу, але зачапіла правую абочыну, дзе машыну развярнула і выкінула пад сустрэчны шматтоннік.

Следчым яшчэ трэба будзе высветліць усе акалічнасці. Паводле інфармацыі ДАІ, на легкавой машыне былі ўсесезонныя шыны. Стаж ваджэння жанчыны - 3 гады.