У Жлобінскім раёне сутыкнуліся аўтобус і конь

17 августа 2018

Праваахоўнікі разбіраюцца ў акалічнасцях ДТЗ на трасе М5. Уначы ў раёне вёскі Завад Жлобінскага раёна сутыкнуліся аўтобус і конь. Жывёліна літаральна ўляцела праз лабавое шкло і аказалася заціснута ў салоне "Неаплана". З дапамогай спецабсталявання ратавальнікі выслабанілі каня. Жывёліна загінула. У аўтобусе ехалі 29 пасажыраў і 2 вадзіцелі - яны не пацярпелі. Да месца прызначэння іх даставіў іншы аўтобус, што прыбыў на месца здарэння.