У Жыткавіцкім раёне людзей праз раку перапраўляюць два катары МНС

8 декабря 2017

Мы сочым за сітуацыяй у Жыткавіцкім раёне, дзе трэснуў мост над Прыпяццю. Зараз людзей праз раку перапраўляюць два катары МНС і яшчэ адно судна. Ужо прайшло некалькі рэйсаў, дзясяткі чалавек пераправілі на іншы бераг. Аўтамабілістам пакуль даводзіцца рабіць крук праз Мазыр і Столін альбо карыстацца пераправай у вёсцы Снядзін за 35 кіламетраў ад Жыткавіч. У панядзелак, як абяцаюць мясцовыя ўлады, праз Прыпяць збудуюць пантонную пераправу.

Нагадаем, сёння было прынята канчатковае рашэнне аб закрыцці аварыйнага моста. З-за рэканструкцыі рух па ім можа быць перакрыты на год. Часовую пераправу ўсталююць за сто метраў уверх па плыні. Дастаўку пантонаў з Пінска і Магілёва забяспечаць МНС і вайскоўцы. На транспартоўку секцый наплаўнога моста можа пайсці два дні. Паводле ўдакладненых звестак, па ім змогуць ездзіць не толькі легкавыя аўтамабілі, але і вялікагрузы.