У Жабінкаўскім раёне з доказамі злачынства затрымалі вадзіцеля, які выкраў больш чым тону збожжа

18 июля 2019

У Жабінкаўскім  раёне з доказамі злачынства затрымалі вадзіцеля сельгаспрадпрыемства, які выкраў больш  чым тону збожжа. Мужчыну на працы даручылі перавезці пшаніцу на іншы камбінат. Але супрацоўнік вырашыў прадаць груз  свайму прыяцелю. Міліцыя ўзяла таварышаў  падчас  здзелкі. Узбуджана  крымінальная справа. Збожжа вярнулі  на прадпрыемства.