У Заслаўі завяршылася спецаперацыя па вызваленні заложніцы ў аддзяленні банка

18 июля 2018

Паводле звестак МУС, супрацоўнікі міліцыі 3 гадзіны вялі перамовы са зламыснікам. Ісці на кантакт з праваахоўнікамі ён адмовіўся, пасля чаго злачынец быў ліквідаваны. Аб асобе яго вядома, што ён раней судзімы. Заложніца і супрацоўнікі банка не пацярпелі. Нашы карэспандэнты таксама на месцы здарэння. Новая інфармацыя - у наступных выпусках навін.