У Заслаўі з-за пажару ў дзіцячым садзе эвакуіравалі 139 дзяцей

25 сентября 2018
Узгаранне адбылося напярэдадні. Калі ратавальнікі прыбылі на месца, у дыме было памяшканне групы на першым паверсе. Агонь пашкодзіў столь і сцены на плошчы 80 квадратных метраў. Пацярпелых няма. Дзеці былі пераведзены ў заслаўскую сярэднюю школу. Папярэдняя прычына надзвычайнага здарэння - кароткае замыканне ў свяцільні.