У заліве Дняпра на ўскраіне Магілёва патануў рыбак

9 Снежня 2019
Першыя ахвяры зімовай рыбалкі. На ўскраіне Магілёва ў заліве Дняпра патануў 49-гадовы мясцовы жыхар. Прычына - тонкі лёд. Менавіта гэту акалічнасць не ўлічылі,  на думку Асвода, аматары парыбачыць. Пасля таго як пад лёд праваліўся адзін рыбак, астатнія спрабавалі яго выратаваць, але беспаспяхова. Дапамога спатрэбілася іх калегу, які таксама апынуўся ў вадзе. З пераахаладжэннем ён быў шпіталізаваны. Зараз яго жыццю нічога не пагражае.

Мікалай Майсееў, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Асвод: "Ні ў аднаго з іх не было ніякіх сродкаў для выратавання. Мы гаворым, што рыбак, які выходзіць на лёд,  павінен мець як мінімум 10 метраў вяроўкі. На баржы, на якой яны знаходзіліся, яны  знайшлі вяроўку, гэта дазволіла ім выратаваць другога".

Ратавальнікі сітуацыю на вадаёмах ацэньваюць як складаную. Віной усяму тэмпературныя перапады.